Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

02.10.2015

Канцэрт, прысвечаны Дню настаўніка

  Другога кастрычніка мне пашчасціла прысутнічаць на канцэрце, прысвечаным Дню настаўніка. Хачу падзяліцца сваімі ўражаннямі ад гэтага якаснага і добразычлівага мерапрыемства.

  Ужо на пачатку навучальнага дня многае было створана для таго, каб усе адчулі святочны настрой. Вучні ў фае віталі сваіх любімых настаўнікаў віншавальнымі паштоўкамі і цёплымі словамі. У гэты дзень старшакласнікі паспрабавалі сябе ў ролі і адміністрацыі школы, і настаўнікаў-прадметнікаў. Фіналам стаў канцэрт.

  У зале прысутнічала атмасфера добразычлівасці і святочнага хвалявання. Усе чакалі чагосьці незвычайнага. Прыемна было бачыць ветэранаў педагагічнай працы, якія завіталі да нас у госці.

  Са словамі віншавання выступіла дырэктар школы Анціпенка Эма Міхайлаўна.

Бурнымі апладысментамі віталі першага дырэктара школы Козырава Мікалая Фёдаравіча.

  Сапраўдным падарункам стала адкрыццё канцэрта выступленнем вакальнай групы народнага ансамбля “Вербніца”, у якім ужо многа гадоў спяваюць нашы любімыя настаўнікі Рудзік Соф’я Уладзіміраўна і Піскун Алена Рыгораўна. Як і заўсёды, выканаўцы парадавалі высокім узроўнем майстэрства і прафесіяналізму.

  Падаравала пазітыў і ўразіла сваім незвычайна чыстым і прыгожым голасам намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Няборская Ларыса Мікалаеўна.

  Прыемныя эмоцыі выклікаў дуэт настаўнікаў беларускай мовы Врублеўскай Вольгі Міхайлаўны і Шапялевіч Алены Пятроўны, якія не ў першы раз хвалююць слых меламанаў.

  Жывым і непасрэдным было выступленне намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Табалевіч Валянціны Міхайлаўны.

  Хвалю пазітыву прынеслі нумары танцавальнага ансамбля “Белый аист». Спадабаліся сцэнічныя дэбюты вучняў розных узростаў, якія стараліся падарыць добры настрой публіцы.

 

  Адкрыццём для гасцей канцэрта стала выступленнне выкладчыка харэаграфіі Угрыновіч Кіры Васільеўны. Яе танцавальны нумар, поўны экспрэсіі, жыцця і энергіі, не мог не ўразіць гледачоў.

  Гадзіна праляцела, як адно імгненне, пакінуўшы прыемныя ўражанні і пачуццё вялікай павагі да такой неабходнай і незамянімай прафесіі настаўніка.

Спецкар 9 “А” класа Стась

 

Разделы сайта