Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

05.02.2022

Завяршыўся тыдзень беларускай мовы і літаратуры

 Ярка і запамінальна прайшоў у нашай школе традыцыйны Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, дэвізам якога сталі такія словы:

Сто гадоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет зусім не вузкі.
Ды калі ты не бязродны сын,
Гавары са мной па-беларуску.

 У панядзелак былі аформлены інфармацыйны стэнд да 140-годдзя з дня нараджэння Купалы і Коласа і выстава кніг пісьменнікаў-юбіляраў 2022 года.

 Таксама вучнямі 11 класа была падрыхтавана прэзентацыя па жыцці і творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа. На перапынках дзеці ўдзельнічалі ў віктарыне “Жыццёвы і творчы шлях юбіляраў”.

 У аўторак усе мелі магчымасць праверыць свае веды ў галіне фразеалогіі.

 Усіх уразілі дзеці, якія хадзілі па школе з “ Кошыкам добрага настрою” і дзяліліся” з вучнямі і настаўнікамі найлепшымі пажаданнямі. Гэта акцыя адбывалася пад гучанне песнь сучасных беларускіх выканаўцаў.

 Вучні 11-х класаў падрыхтавалі і правялі qrквэст "Песняры беларускай зямлі". Заданні можна было знайсці на інфармацыйных стэндах і ў сацыяльных сетках.

 

 У сераду ў школе для вучняў пачатковых класаў былі арганізаваны вясёлыя перапынкі, на якіх дзеці адгадвалі беларускія загадкі, змешчаныя на інтэрактыўным плакаце.

А ў фае на першым паверсе гучалі песні на словы вядомых беларускіх паэтаў.

 Чацвер пачаўся з інфармацыйнай гадзіны для 6-7 класаў пад назвай “Пуцявінамі Купалы і Коласа”.

 На мерапрыемстве “Беларускі куфар” вучні нашай школы дакрануліся да трыдыцый і культуры продкаў, а таксама ўзгадалі і тое , чаго наша краіна дасягнула ў сучасны момант.

 У пятніцу  прайшла дэманстрацыя буктрэйлераў “Чытайце па-беларуску”, якія знялі вучні 11-х і 8 "Б" класаў. 

 Таксама ў  школе прайшла акцыя "Маё любімае слова па-беларуску", у якой прынялі ўдзел вучні 5-11 класаў. Дзеці з задавальненнем узгадвалі самыя разнастайныя словы на беларускй мове, а потым размяшчалі іх на плакаце.

 У суботу ўсе жадаючыя змаглі прыняць удзел у конкурсе юных пісьменнікаў "Спроба пяра", а таксама наведаць кіналекторый, на якім дэманстраваліся фільмы па кнігах беларускіх пісьменнікаў.

Разделы сайта