Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

02.02.2022

Мова — тое, што нас аб’ядноўвае i робiць унiкальнымi

 Гэта цэлы свет, люстэрка жыцця чалавека, народа. I ў гэтым свеце беларуская мова — мова нашай радзiмы, у якой ёсць рашучасць, цвёрдае слова «гонар», i мяккае, далiкатнае — «пяшчота», i добрае, заспакаяльнае — «спачуванне», i цёплае, ласкавае — «мама». У кожным куточку краiны, дзе б’ецца беларускае сэрца, жыве наша мова: у школьных падручнiках, творах лiтаратуры, казках, а таксама загадках.
 Сёння ў нашай школе для вучняў пачатковых класаў былі арганізаваны вясёлыя перапынкі, на якіх дзеці адгадвалі беларускія загадкі, змешчаныя на інтэрактыўным плакаце. Школьнікі зноў убачылі і адчулі, наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная родная мова. Вясёлыя перапынкі прайшлі ў сяброўскай атмасферы і зарадзілі дзяцей добрым настроем і пазітывам.

Разделы сайта