Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

13.09.2017

Разумнікі і разумніцы

 У суботу 9 верасня ў нашай школе адбылася інтэлектуальная гульня “Разумнікі і разумніцы”. Удзельнікамі сталі вучні 7-8 класаў. Яны павінны былі паказаць свае веды па мове, літаратуры, этнаграфіі, гісторыі Беларусі. За перамогу змагаліся тры каманды. Самымі складанымі аказаліся конкурсы “Апрані ляльку” (неабходна было з шэрагу слоў выбраць назвы беларускага традыцыйнага адзення) і “Накармі ляльку” (выбраць назвы нацыянальных страў).

 Амаль ва ўсіх конкурсах першымі былі прадстаўнікі 7 “А” класа – каманда з назвай “Улёт”. Яны не пакінулі супернікам – камандам “Васількі” і “Рамонкі” – ніводнага шанцу на перамогу. З моцным адрывам занялі першае месца. Асабліва здзіўлялі хуткасцю і правільнасцю адказаў Павел Барбук і Ангеліна Паповіч.

 Зрабіўшы такое незвычайнае віртуальнае падарожжа па Беларусі, дакрануўшыся да залатога фонду нашай культуры, вучні 7-8 класаў яшчэ  раз пераканаліся ў тым, наколькі багатая наша гісторыя і якая цудоўная, “смачная” ў нас мова.

Новік Аляксандра, Дз'ячэнка Паліна, 8 "А" клас

Разделы сайта