Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

12.12.2016

Увага! Конкурс!

ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ

абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу

праектна-даследчых работ навучэнцаў

Выхаванне на аснове традыцый беларускага народа.

Беларуская народная цацка”

(з 12 снежня 2016 года па 16 студзеня 2017 года раённы этап рэспубліканскага конкурсу )

 

1. Агульныя палажэнні

 

1.1. Абласны этап рэспубліканскага конкурсу праектна-даследчых работ (далей – конкурс) праводзіцца ў рамках рэалізацыі:

            Канцэпцыі бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі
і Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
22 лютага 2016 года;

Дзяржаўнай праграмы “Адукацыя і маладзёжная палітыка” на 2016 – 2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 сакавіка 2016 года.

1.2. Арганізатарам конкурсу з’яўляецца ўпраўленне адукацыі Мінаблвыканкама.

1.3. Конкурс праводзіцца з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў, далучэння дзяцей да каштоўнасцей этнакультурнай спадчыны праз вывучэнне традыцыйнай народнай цацкі, развіцця
і падтрымкі дзіцячай адоранасці ў галіне народнай культуры і мастацтва.

1.4. Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:

   павышэнне матывацыі да пазнавальнай актыўнасці і даследчай дзейнасці навучэнцаў у галіне сваёй нацыянальнай культуры;

   развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў праз стымуляванне інтарэсаў да традыцыйнай народнай культуры і мастацтва;

   выхаванне павагі да народнай культуры і мастацтва на аснове вывучэння традыцый мастацкіх рамёстваў і далучэння да жывых вытокаў духоўна-гістарычнага вопыту беларускага народа;

   пашырэнне ведаў і ўдасканаленне майстэрства па выкананні беларускай народнай цацкі;

садзейнічанне сацыялізацыі асобы ва ўмовах сучаснага грамадства з улікам выхаваўча-адукацыйнага патэнцыялу беларускай нацыянальнай культуры.

1.5. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Мінскай вобласці, якія выканалі праектна-даследчыя работы пад кіраўніцтвам педагога, таксама педагагічныя работнікі, якія ажыццяўлялі метадычнае суправаджэнне праектнай дзейнасці. На конкурс могуць прадстаўляцца
і сумесныя праекты педагогаў, дзяцей і бацькоў.

1.6. Конкурс праводзіцца для навучэнцаў ва ўзросце ад 6 да 19 гадоў
па наступных намінацыях:

традыцыйная лялька (абрадавая, ігравая, тэатральная);

сучасная лялька (сувенірная, ігравая, тэатральная, выставачная, арт-аб’ект, інтэр’ерная);

традыцыйная цацка (абрадавая, ігравая, тэатральная);

сучасная цацка (сувенірная, ігравая, тэатральная, выставачная, арт-аб’ект, інтэр’ерная).

1.6. Для арганізацыі і правядзення конкурсу фарміруецца арганізацыйны камітэт (далей – Аргкамітэт).

Аргкамітэт:

            кансульціруе зацікаўленых аб парадку ўдзелу ў конкурсе;

            зацверджвае склад журы;

            распаўсюджвае інфармацыю аб правядзенні конкурсу;

            зацверджвае рэзультаты конкурсу;

            арганізуе ўручэнне дыпломаў пераможцам конкурсу;

            аналізуе і абагульняе вынікі конкурсу.

1.7. Рашэнні Аргкамітэта прымаюцца на пасяджэннях шляхам адкрытага галасавання і афармляюцца пратаколамі. Аргкамітэт мае права прымаць рашэнне, калі на пасяджэнні прысутнічае не менш за 2/3 зацверджанага саставу Аргкамітэта. Рашэнне Аргкамітэта лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала больш за палову прысутных на пасяджэнні членаў Аргкамітэта.

1.8. Журы конкурсу:

       арганізуе ацэньванне работ удзельнікаў конкурсу;

       падводзіць вынікі конкурсу;

      уносіць у Аргкамітэт прапановы па ўдасканальванню арганізацыі, павышэнню метадычнага ўзроўню конкурсу, ліквідацыі выяўленых недахопаў.

1.9. Рашэнні журы конкурсу прымаюцца на пасяджэннях шляхам адкрытага галасавання і афармляюцца пратаколамі. Журы конкурсу мае права прымаць рашэнне, калі на пасяджэнні прысутнічае не менш за 2/3 зацверджанага саставу журы. Рашэнне журы конкурсу лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала больш за палову прысутных на пасяджэнні членаў журы конкурсу.

 

2. Патрабаванні да ўдзельнікаў конкурсу і конкурсных работаў

 

2.1. На конкурс прымаюцца як індывідуальныя, так і калектыўныя творчыя работы, выкананыя ў розных тэхніках і матэрыялах (гліняныя, саламяныя, ласкутныя, драўляныя, папяровыя, эка-лялькі; лялькі з нетрадыцыйных матэрыялаў).

2.2. Праектна-даследчыя матэрыялы прадстаўляюцца на беларускай мове,
у друкаваным і электронным выглядзе.

2.3. Структура праекта ўключае наступныя асноўныя часткі:

     тытульны ліст (змяшчае: поўную назву ўстановы; тэму праекта; прозвішча, імя і імя па бацьку навучэнца(-цаў)-аўтара(-аў) праекта; назву аб’яднання па інтарэсах; прозвішча, імя і імя па бацьку кіраўніка праекта; горад, год);

      змест (уключае назву ўсіх загалоўкаў з указаннем нумароў старонак, на якіх размяшчаюцца матэрыялы);

    пашпарт праекта (уключае: назву праекта; мэты; тып праекта; адукацыйную вобласць; метады, выкарыстаныя ў праекце; формы прадстаўлення праекта; установы і арганізацыі, ва ўзаемадзеянні з якімі выконваецца праект);

     уводзіны (аб’ём да дзвюх старонак); матывуецца выбар тэмы, вызначаюцца яе актуальнасць (тэарэтычнае і практычнае значэнне), мэты і задачы, вылучаецца гіпотэза (меркаваны вынік даследаванняў);

    асноўная частка (не больш за 10-15 старонак) раскрываецца змест праблемы; аналізуюцца розныя пункты гледжання на праблему доследу, наяўныя ў навуковай літаратуры; выкарыстанне даследчага матэрыялу, даецца апісанне і аналіз шляхоў і метадаў вырашэння праблемы; кароткае апісанне мастацкага (творчага) прадукту праекта. Асноўная частка можа складацца з некалькіх падраздзелаў; яе змест павінен дакладна адпавядаць тэме работы і цалкам яе раскрываць;

     заключэнне (абагульняюцца вынікі праведзенай работы і іх аналіз, фармулююцца высновы праектна-даследчай дзейнасці);

    спіс выкарыстанай літаратуры (змяшчае крыніцы інфармацыі: навукова-папулярныя часопісы і кнігі, падручнікі і навучальныя дапаможнікі, слоўнікі, энцыклапедыі, Інтэрнэт-сайт і інш.);

   дадаткі могуць уключаць дапаможныя матэрыялы: ілюстрацыі, фота, дадатковыя табліцы, графікі, малюнкі, неабходныя для лепшага разумення атрыманых вынікаў;

    мультымедыйная прэзентацыя праекта (змяшчае асноўныя палажэнні і вынікі праекта, можа ўключаць фота-, відэа-, аўдыёматэрыялы).

2.4. Тэхнічныя патрабаванні

Удзельнікі конкурсу прадстаўляюць праектна-даследчыя работы ў фармаце MS Word. Тэкст конкурснай работы прадстаўляюцца ў фармаце А 4 з палямі: злева – 2 см, справа – 1 см, зверху і знізу – 2 см у тэкставым рэдактары Word (не ніжэй Word 97) шрыфтам № 12 Times New Roman, міжрадковым інтэрвалам 1,5. У табліцах варта выкарыстоўваць толькі адзін стыль межаў – суцэльную лінію (табліцы патрэбна афармляць карэктна па ўсіх правілах работы з табліцамі ў рэдактары MS Word). Усе наяўныя ў тэксце гіперспасылкі павінны быць рабочымі. Спіс літаратуры і Інтэрнэт-рэсурсаў варта размясціць у канцы дакумента. У тэксце спасылкі на літаратуру афармляюцца ў квадратных дужках.

2.5. Дадатковыя матэрыялы

   Могуць быць прадстаўлены практычныя распрацоўкі метадычнага суправаджэння праектна-даследчай дзейнасці (заняткі аб’яднанняў па інтарэсах, майстар-класы, экспедыцыі, метадычныя рэкамендацыі), мультымедыйныя прадукты (відэафільм, анімацыя, віртуальная выстаўка, сайт), інтэрактыўныя формы (гульня, тэатралізацыя), наглядныя матэрыялы (постэр, альбом, каляндар) і іншыя.

 

3. Умовы правядзення конкурсу

 

3.1. Конкурс праводзіцца ў 2 этапы:

1 этап – раённы (гарадскі) з 12 снежня 2016 года па 24 студзеня 2017 года;

2 этап – абласны з 25 студзеня по 8 лютага 2017 года. Прыём і рэгістрацыя работ – 25-27 студзеня 2017 года; з 30 студзеня па 8 лютага 2017 года – экспертыза і ацэнка праектна-даследчых работ.

3.2. Для ўдзелу ў абласным этапе конкурсу неабходна прывезці праектна-даследчыя работы ў наступным выглядзе:

 – мастацкая (творчая) работа, выкананая ў рамках праектнай дзейнасці;

 – праектна-даследчыя матэрыялы ў друкаваным і электронным выглядзена беларускай мове;

 – заяўка (дадатак) на ўдзел у абласным этапе ў друкаваным і электронным выглядзе на беларускай мове;

 – дадатковыя матэрыялы (калі ёсць) альбо спасылкі на іх.

3.3. Журы конкурсу ацэньвае прадстаўленыя работы па наступных крытэрыях:

– фармулёўка тэмы і аргументацыя канцэпцыі праекта;

– навізна і актуальнасць;

– лагічнасць складання плана праектна-даследчай дзейнасці, паўната раскрыцця тэмы;

– наяўнасць абгрунтаваных высноў;

– творчы падыход і арыгінальнасць;

– мастацкая выразнасць;

– стыль, мова выкладання матэрыялу (яснасць, вобразнасць, лаканічнасць, лексіка, граматыка);

– культура афармлення матэрыялаў і творчых вынікаў.

3.5. Пераможцы і прызёры вылучаюцца ў трох узроставых катэгорыях: 6-10 гадоў, 11-15 гадоў, 16-19 гадоў.

3.6. Колькасць пераможцаў у кожнай намінацыі вызначаецца рашэннем журы. Пераможцы абласнога этапу конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама.

3.7. Лепшыя 20 праектаў ад Мінскай вобласці будуць прадстаўлены ва ўстанову адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў рэспубліканскам конкурсе праектна-даследчых работ навучэнцаў “Выхаванне на аснове традыцый беларускага народа. Беларуская народная цацка”.

Разделы сайта