Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

09.12.2016

Святкуем 125-годдзе з Дня нараджэння Максіма Багдановіча

 У гэтым годзе наша краіна адзначае 125-годдзе са дня нараджэння выдатнага беларускага паэта, класіка  беларускай літаратуры, грамадскага дзеяча Максіма Багдановіча. З гэтай нагоды ў школе прайшлі шмалікія мерапрыемствы, якія закранулі вучняў усіх узроставых катэгорый. На гэтым тыдні настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры праводзіліся тэматычныя хвілінкі, класныя гадзіны, пазакласныя мерапрыемствы з мэтай бліжэй пазнаёміць навучэнцаў з жыццём і дзейнасцю гэтага незвычайнага чалавека.
  Так 9 снежня ў школе праводзіліся відэаперапынкі, на якіх дэманстраваліся прэзентацыі, фільмы, у каторых расказвалася пра жыццёвы шлях Багдановіча, асноўныя грані творчасці, падкрэсліваўся неацэнны ўклад паэта ў фарміраванне беларускай літаратуры і культуры. Таксама ўсе, хто жадаў, маглі паслухаць вершы і песні Багдановіча ў выкананні  таленавітых сучаснікаў.

Разделы сайта