Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

17.10.2016

Дзень маці

   Дзень маці ў чацвёртай школе заўсёды адзначаецца з вялікім задавальненнем. Няма, мабыць, ніводнага вучня, які б ні паўдзельнічаў у мерапрыемствах і акцыях, прысвечаных такому цудоўнаму дню.

   На працягу тыдня прайшлі конкурсы “Падарунак для мамы” і “Гатуем разам з мамай”, фотавыстава “Мая мамачка калісьці таксама школьніцай была”,  класныя і інфармацыйныя гадзіны, конкурсныя і ігравыя праграммы.    

   Фіналам жа стаў канцэрт, які адбыўся 15 кастрычніка. Шмат цёплых слоў у свой адрас пачулі мілыя мамы, якія прыйшлі на бацькоўскі сход. Сапраўдным сюрпрызам для ўсіх прысутных стала выступленне сямейных дуэтаў  у рамках  конкурснай праграмы “Дзве зоркі”. На суд журы сваю творчасть прадставілі: Бушмелёва Марыя  і Бушмелёва Вольга Міхайлаўна, Грабёнкіна Яніна і Угрыновіч Кіра Васільеўна, Цітова Яна і Дзімохіна Святлана Міхайлаўна. Рашэннем журы пераможцамі былі прызнаны ўсе тры дуэты.   

   Усе госці змаглі яшчэ раз упэўніцца ў тым, што чацвёртая школа багатая на таленты, якія і далей будуць радаваць усіх нас.

Разделы сайта