Министерство образования Республики БеларусьУправление по образованию и спорту Червенского райисполкома
Государственное учреждение образования"СРЕДНЯЯ ШКОЛА №4 г.Червеня"
У сярэдняй школе №4 г.Чэрвеня адбылася літаратурная гасцёўня "Мова беларускай душы", якая стала завяршэннем Тыдня роднай мовы. Падчас мерапрыемства выступілі чытальнікі вершаў і баек на памяць. Вучні 5 "В" класа парадавалі гледачоў гумарыстычнымі сцэнкамі і відэаролікам "Беларусы кажуць..." Вядучыя з 6 "В" класа правялі цікавую гульню з гледачамі. Сапраўдным упрыгожаннем мерапрыемства сталі музычныя падарункі:песенна-артыстычны нумар Кастроўскай Марыі, вучаніцы 3 "А" класа, і песня ў выкананні настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Вольгі Міхайлаўны і Алены Пятроўны. Напрыканцы – фота з беларускімі словамі для жадаючых. Час праляцеў непрыкметна і падарыў прысутным цудоўны настрой!
Мы используем файлы cookie. Продолжая пользоваться этим сайтом, вы соглашаетесь на использование cookie и обработку данных в соответствии с Политикой сайта в области обработки и защиты персональных данных.