Пачалося святкаванне з кампліментаў і пажаданняў беларускай мове, якія напоўнілі "Цудадзейны куфэрак", а таксама з акцыі "Кожны ранак– свой прывітанак!"
Незвычайную атмасферу і святочны настрой стварылі словы ветлівасці, выказванні пра мову, якія можна прачытаць літаральна на сценах, а таксама выявы арнаменту і нацыянальных сімвалаў Беларусі.
На працягу тыдня ладзіліся конкурсы, акцыі, гульні.
Вучні сярэдніх і старэйшых класаў наведваліся ў госці да малят з загадкамі, праводзілі гульню ў лато "Перакладчыкі, або Устанаві рэкорд!"
Надзвычай папулярнай аказалася акцыя "Смак роднай мовы", што стала ў нас ужо традыцыйнай.
Да закрыцця Тыдня роднай мовы дзеці працягваюць рыхтаваць выставу малюнкаў-ілюстрацый "Старонкі ажываюць"...
Яшчэ адным яркім момантам нашага святкавання стала акцыя "Нацыянальныя сімвалы – крыніца натхнення" з фотасесіяй "СВАЁ: Якасць па беларуску", якая праводзілася ў пятніцу.
Такім чынам наша школа далучылася да рэспубліканскай акцыі "Кожная пятніца– роднае, сваё".
Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы падаравала ўсім цудоўную магчымасць ушанаваць нашу мову, узбагаціць свой слоўнік і праявіць сябе, праз прыгажосць слова глыбей спазнаць народную мудрасць.
_Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў. (Ф.Скарына)








