Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

19.02.2026

У 4 «В» класе прайшла інфармацыйная гадзіна «Мова продкаў — мова сэрца», прысвечаная да Міжнароднага дня роднай мовы

 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта свята было заснавана ЮНЕСКА, каб нагадаць людзям пра важнасць захавання моўнай разнастайнасці планеты. 18 лютага ў 4 «В» класе прайшла інфармацыйная гадзіна пад назвай «Мова продкаў — мова сэрца», якая стала для вучняў сапраўдным адкрыццём.
Вучні пазнаёміліся з гісторыяй ўзнікнення свята і даведаліся, што ў свеце існуе больш за 7 тысяч моў і многія з іх знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Пагаварылі пра багацце беларускай мовы і мілагучнасць беларускага слова. З задавальненнем успаміналі мудрыя выразы і гулялі у віктарыну «Скажы па-беларуску».
 У канцы мерапрыемства вучні адзначылі, што мова — гэта наша гісторыя. У ёй жывуць нашы продкі, іх традыцыі і культура. Страціць мову — значыць страціць сябе.

Разделы сайта