На жаль, з-за змены традыцыйнага ўкладу жыцця ў сельскай мясцовасці– адсутнасці касьбы і скарачэння пашы– многім лугавым раслінам пагражае небяспека знікнення. Пры зборы лугавых кветак на букеты дарэмна губяцца самыя прыгожыя расліны. Значна лепш было б іх сфатаграфаваць ці намаляваць і, такім чынам, захаваць сабе на памяць. Удзел у конкурсе– імкненне дзяцей праявіць не толькі любоў да творчасці, але і неабыякавасць да красы роднай прыроды.




