Людміла Аляксееўна пазнаёміла дзевяцікласнікаў са спецыяльнасцямі, якія можна набыць у каледжы, з тэрмінамі навучання і ўмовамі прыёму, з ільготамі, якія прадастаўляюцца ўстановай адукацыі пэўным катэгорыям абітурыентаў.
Таксама выступоўца ўзгадала прахадныя балы мінулых гадоў, пералічыла
дакументы, якія трэба падаваць у прыёмную камісію пры паступленні.
Госця шмат чаго заваблівага расказала і пра жыццё студэнтаў, а напрыканцы сустрэчы адказала на ўсе пытанні старшакласнікаў.


