Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

15.03.2025

У сонечны суботні дзень дзяржаўную ўстанову адукацыі «Сярэдняя школа № 4 г. Чэрвеня» наведалі госці з Мінску, у якіх шмат міжнародных рэгалій

 Брэнд шэф-повар, міжнародны суддзя, тэхнолаг харчавання Марына Бандаровіч (зараз Галоўчанка), а таксама дэгустатар, міжнародны суддзя Аляксандр Галоўчанка.
 Яны простымі словамі расказвалі пра сваё жыццё: яскравае і дынамічнае.
 Слухачам не хапала пальцаў дзвюх рук, каб падлічыць колькасць прафесій, якімі авалодала Марына за 45 год жыцця (піша вершы, мае некалькі ўзнагарод у спорце). У размове прысутнічаў і гумар, і жыццёвыя пытанні, ці можна есці ноччу і колькі раз у год дазваляецца есці фастфуд. Адказ усіх вельмі здзівіў - калі ў чалавека цікавае жыццё, тады ім не хочацца есці нешта дрэннае, але яскравае ў прывабнай ўпакоўцы.
 Дэвіз: рабіць тое, што падабаецца, але якасна, а таксама слухаць свой унутраны голас і вучыцца, вучыцца. Госці здзівілі нас, калі прадэманстравалі малюнак з шакаладу, а байкі пра агурок будуць хадзіць сярод вучняў яшчэ доўга..

Разделы сайта