У Салігорску зладзілі абласны чэмпіянат па інтэлектуальных гульнях сярод навучэнцаў 5-7 класаў "Соль зямлі".
Чэрвеньскі раён прадстаўлялі 3 каманды: "Залатая лань" і "Шостае пачуццё" з сярэдняй школы №4 г.Чэрвеня (трэнер Ірына Вабішчэвіч).
А ўсяго ў турніры ўдзельнічала 28 каманд.
"Залатая лань" стала бронзавым прызёрам "Сваёй гульні", заваяваўшы медалі і дыплом III ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама.
ШЧЫРА ВІНШУЕМ!!!
У каманд знаўцаў Чэрвеньскага раёна ёсць вялікі патэнцыял, бо гулялі, у асноўным, навучэнцы 5-6 класаў.
