Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.02.2025

22 лютага, напрыканцы Тыдня беларускай мовы і літаратуры, адбылася сустрэча прадстаўнікоў Мінскага літаратурнага клуба "Экватар" з навучэнцамі школ горада Чэрвеня.

Наступныя таленавітыя пісьменнікі пазнаёмілі прысутных са сваёй творчасцю і сваім жыццёвым крэда: кіраўнік клуба "Экватар" Вячаслаў Яўгенавіч Корбут,
галоўны рэдактар альманаха "Літаратурны экватар", пісьменніца і перакладчыца Інга Уладзіславаўна Вінарская,
празаік, паэт, драматург Глеб Уладзіміравіч Ганчароў,
празаік, паэт, бард Юрый Ігнатавіч Гарбачоў (Юрась Нераток).

Спачатку свой клуб і ўдзельнікаў сустрэчы прадставіў Вячаслаў Яўгенавіч. Ён вельмі шчыра расказаў пра сваю творчасць, зачытаў некалькі вершаў. А колькі было ў яго здзіўлення, калі ён пачуў ад прысутных дзяцей радкі свайго твора! Вучаніцы 5 "В" класа Лысенка Крысціна і Ткачук Марыя вывучылі яго вершы на памяць і атрымалі ў падарунак ад аўтара зборнікі вершаў з аўтографам і пажаданнямі. Прысутныя пераканаліся ў тым, што сэнс творчасці Вячаслава Корбута вельмі сур'ёзны: любоў да Радзімы, да беларускай мовы, да людзей.

Таксама прагучалі з вуснаў дзяцей і творы іншых пісьменнікаў-гасцей, якія падрыхтавалі навучэнец
6 "Г" класа Петрафанаў Ягор і навучэнец 7 "В" класа
Шумко Кірыл. Вучні з задавальненнем рыхтаваліся да сустрэчы з сучаснымі мастакамі слова!

Інга Вінарская паведаміла пра свае творчыя крокі ў свеце пісьменства і пра тое, як яна стала актыўна ўдзельнічаць у працы Саюза пісьменнікаў нашай краіны. На працягу 15 год Інга Вінарская і Вячаслаў Корбут супрацоўнічалі з рознымі прадпрыемствамі Рэспублікі Беларусь: пісалі для іх кнігі, брашуры і праспекты (даведачныя выданні рэкламнага характару).
Цікава, што бацькі Інгі, якія працавалі на адным з такіх прадпрыемстваў, не чакалі, што іх дачка звяжа жыццё з літаратурай (лічылі, што гэта не сур'ёзна).

Юрась Нераток прадэманстраваў свой файны вопыт працы з дзецьмі: ён запрасіў да мікрафона слухачоў з залы і папрасіў дапамагчы яму прачытаць адзін са сваіх твораў. Дзеці цудоўна справіліся з заданнем. Юрый Ігнатавіч уручыў ім пачастункі.

Шмат цікавых думак і фактаў прагучалі з вуснаў Глеба Ганчарова, вядомага як выдатнага драматурга. Падчас дыялогу з залай ён таксама зачытаў некалькі сваіх твораў.

Напрыканцы сустрэчы сабралася чарга жадаючых атрымаць подпісы пісьменнікаў на памяць.
Вучаніцы 6-га і 7-га класаў 4-ай школы пажадалі спытаць у пісьменнікаў асабіста, ці ёсць паслядоўнікі (вучні) іх працы і што перашкаджала іх дзейнасці на пачатку працы. Адказы былі вельмі грунтоўнымі і цікавымі, яны краналі сваёй шчырасцю нават дарослых.

Завяршылася сустрэча пажаданнямі творчых поспехаў і натхнення. Таксама абмеркавалі ідэю стварэння літаратурнага клуба для дзяцей "Экватарык".
Пісьменнікі падаравалі школе вялікую колькасць сваіх кніг з подпісамі.

Будзем чакаць новых сустрэч і новых твораў!

Вядучая сустрэчы і аўтар артыкула Матусевіч Кацярына Мікалаеўна

Разделы сайта