Сёння вучні 6 класаў падрыхтавалі загадкі для пачатковай школы . Перапынкі прайшлі хутка і цікава. Кожны жадаючы мог паўдзельнічаць у конкурсе "Вясёлы перапынак" і паказаць сваю эрудыцыю.


Дзеці паўдзельнічалі ў акцыі "Цукеркі – за словы": называлі адметныя беларускія словы і атрымлівалі цукеркі.
Малодшыя навучэнцы паказалі веданне цікавых беларускіх слоў. Старэйшым давялося і самім папрацаваць, бо часам даводзілася дапамагаць малодшым сябрам. А таксама захацелася праверыць свае веды.
Напрыканцы дамовіліся аб наступнай сустрэчы.

