Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

08.02.2025

У шосты школьны дзень навучэнцаў сярэдняй школы №4 чакала шмат спраў...

  • Урок памяці "Маленькія героі вялікай вайны" даў магчымасць навучэнцам малодшых класаў успомніць імёны і подзвігі юных герояў-антыфашыстаў, даведацца шмат новага, ушанаваць памяць тых, хто загінуў дзеля сённяшняга мірнага неба;
  • Падчас літаратурнай гасцёўні "Вершы беларускіх класікаў– галасы і рэха вайны" навучэнцы 5-6-х класаў слухалі творы, што гучалі ў выкананні настаўніцы Кацярыны Мікалаеўны Матусевіч. Дзеці паспрабавалі паглядзець на вайну вачыма паэтаў і зразумелі, чаму тыя не маглі не пісаць аб вайне;
  • Вусны часопіс "Гісторыя канцлагераў на беларускай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны" адгарнуў для старшакласнікаў сумную, трагічную старонку гісторыі нашага народа, якую нельга забыць. Юнакі і дзяўчаты змаглі ўявіць жахі ваеннага ліхалецця і задумацца, усвядоміць сваю адказнасць у якасці маладых грамадзян нашай краіны за будучыню беларускага народа;
  • Навучэнцы 3-х класаў з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў гульнявой спартландыі "Вясёлы спрынт";
  • Сямікласнікі спаборнічалі ў спрытнасці і хуткасці падчас спартландыі "Спорт– у будучыню";
  • Навучэнцы сярэдняга звяна наведалі кінатэатр "Сучаснік" і паглядзелі мультфільм "Белавежская пушча", створаны пры дапамозе штучнага інтэлекту. Вельмі ж заінтрыгавалі іх станоўчыя водгукі сваіх малодшых таварышаў, якія пазнаёміліся з мультфільмам у папярэдні шосты школьны дзень. Сённяшнія гледачы таксама былі вельмі задаволены прапанаваным праглядам;
  • Навучэнцы 8 "А" класа паспелі паклапаціцца пра чысціню тэрыторыі каля помніка Г.Ф.Барыкіну.

Разделы сайта