Гэта адзін з раздзелаў рэспубліканскага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі "Быць вартымі іх Вялікай Перамогі", прысвечанага 80-годдзю Вялікай Перамогі.
У адкрыцці выставы ўзялі ўдзел галоўны бібліёграф НБ Беларусі, аўтар і кіраўнік праекта Вольга Мікалаеўна Палунчанка, дырэктар Цэнтра творчасці Аксана Васільеўна Каленік, удзельнікі ваенна-патрыятычных клубаў "Дазор" і "Патруль" са сваімі кіраўнікамі, навучэнцы сярэдняй школы №2 г. Чэрвеня.
Выстава прысвечана дзейнасці пагранічных войскаў і НКУС, міліцыі, правядзенню разведвальных і контрразведвальных аперацый спецыяльнымі фарміраваннямі.

