Навучэнцы малодшых і 5-х класаў наведалі кінатэатр "Сучаснік" і паглядзелі мультфільм "Белавежская пушча", створаны пры дапамозе штучнага інтэлекту.
Гледачы атрымалі вялікае задавальненне ад прагляду прыгодніцкай камедыі з элементамі фэнтэзі, у якой, нягледзячы на вялікія перашкоды, перамаглі дабрыня і сяброўства.
