Настаўнік Кацярына Мікалаеўна Матусевіч распавяла пра подзвіг нашых суайчыннікаў падчас вайны. Дзеці не толькі даведаліся шмат цікавага пра гераізм беларусаў, пра ўклад беларускага народа ў перамогу, але і адчулі гонар за свой народ. Яны адказвалі на апытанні і задавалі свае.
Напрыканцы навучэнцам была прапанавана для прагляду кінастужка "Герои Шипки", якая дапамагае зразумець, што зрабіў менавіта Іосіф Гурко (генерал Руска-турэцкай вайны), які нарадзіўся ў Магілёўскай губерні.
Бяседа за круглым сталом адбылася такая шчырая і цёплая, што дзеці не спяшаліся развітвацца.
