Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

14.01.2025

81 год таму абарвалася жыццё амаль 2000 тысяч чалавек, сярод іх 950 дзяцей!

 Вучні 4-ай школы г. Чэрвеня ўшанавалі іх памяць хвілінай маўчання. Кожная трагічная, жудасная гісторыя часоў вайны пакінула сведкамі некаторых людзей, якія змаглі перадаць праз пакаленні сапраўдны кошт нашага жыцця, кожную яго хвіліну. Кацярына Мікалаеўна падкрэсліла, наколькі пашанцавала вучням у наш час, што праводзяць тэматычныя заняткі ў школах. Гэта вельмі важна зараз, калі амаль не засталося тых, хто бачыў вайну, дзяцей вайны.
 Наведванне мемарыяльных комплексаў - таксама магчымасць пачуць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, прайсці па той зямлі. Вёскі Ала зараз няма на карце нашай краіны (ні было каму яе аднаўляць, а хто застаўся цудам жывы, не змог), але ў наш час, у 2020 годзе з'явіўся Мемарыяльны комплекс "Ала", адкрыццё якого чакаў Усяслаў Катляроў, да апошняй хвіліны свайго жыцця (памёр у 2023г.) ён быў сапраўдным патрыётам, клапаціўся каб аб месцы злачынства немцаў даведалася большай колькасць людзей. Ён напісаў паэма "Ала", радкі якой немагчыма чытаць, не стрымліваючы слёз...

Разделы сайта