Адбылася прафарыентацыйная сустрэча навучэнцаў выпускных класаў гімназіі №1 імя У.А.Караля, сярэдніх школ №3 імя Л.Ф.Камароўскага, №4 г.Чэрвеня з намеснікам начальніка Чэрвеньскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Аляксандрам Віктаравічам Семчанкам і капітанам міліцыі, старшым інспектарам групы прафарыентацыйнай работы аддзялення ідэалагічнай работы Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Дзянісам Алегавічам Клімовічам.
Дзяніс Алегавіч распавёў дзецям аб прахадных балах, перавагах паступлення ў Акадэмію, поўным дзяржзабеспячэнні курсантаў.
Аляксандр Віктаравіч, у сваю чаргу, распавёў аб тым, што цяпер вельмі шмат маладых людзей, выпускнікоў сярэдняй школы №4 г.Чэрвеня, працуюць у Чэрвеньскім РАУС, а таксама аб сацыяльных гарантыях, выдзяленні супрацоўнікам жылля.

