Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

10.04.2024

Будзьце пільныя: вясновы пажаранебяспечны перыяд пачаўся!

Пажаранебяспечным сезонам называюць перыяд года пасля раставання снежнага покрыва і ўстанаўлення станоўчай тэмпературы паветра да надыходу восеньскага дажджлівага надвор'я і ўстанаўлення адмоўнай тэмпературы паветра, на працягу якога магчыма ўзнікненне лясных пажараў.

Як правіла, першыя вясновыя пажары ўзнікаюць з-за выпальванняў сухой травы. Прычынай іх можа паслужыць як нядбайнае абыходжанне з агнём, кінутыя падпаленыя запалкі або недакуркі, так і наўмысны падпал. Так ці інакш, травяныя выпальванні практычна некантралюемыя і могуць перакінуцца не толькі на лес, але і на населеныя пункты.

Каб не дапусціць узнікнення пажару неабходна ведаць і выконваць элементарныя правілы пажарнай бяспекі ў перыяд пажаранебяспечнага сезона (у перыяд устойлівага сухога, гарачага і ветранага надвор'я):

– своечасова чысціце прысядзібны ўчастак і прылеглую да яго тэрыторыю ад гаручых адходаў, смецця, якое апала лісця і сухой травяністай расліннасці;

– не выпальвайце сухую травяністую расліннасць на зямельных участках, якія непасрэдна прымыкаюць да лясоў, а таксама прылеглых да будынкаў, збудаванняў, жылых дамоў, гаспадарчых пабудоў;

– не разводзьце вогнішчаў паблізу будынкаў;

– не выпальвайце іржышча, сухую травяністую расліннасць, на землях сельскагаспадарчага прызначэння;

– не разводзьце вогнішчаў на палях.

Пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце 101 або 112.

Разделы сайта