Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

25.02.2023

Наведванне музейнай экспазіцыі «50 імгненняў: фоталетапіс жыцця Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа»

 У рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры вучні 9-х классаў наведалі музейную экспазіцыю «50 імгненняў: фоталетапіс жыцця Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа».
 Большасць з нас прывыкла бачыць беларускага песняра ў сталым узросце. Такім мы запомнілі Якуба Коласа па падручніках, кнігах, артыкулах і публікацыях. Выставачны праект пазнаёміў з малавядомымі фотаздымкамі класіка беларускай літаратуры.Тут усё жыццё Якуба Коласа прадстаўлена ў пяцідзесяці фотаздымках.Асаблівы інтарэс на фотавыстаўцы выклікае адзіны ацалелы фотаздымак Якуба Коласа ў яго даваенным доме, які размяшчаўся на тэррыторыі сучаснага парка Горкага. Паэта можна ўбачыць за працай за яго рабочым сталом. Даваенны дом быў пабудаваны ў 1927 годзе. На жаль, згарэў на трэці дзень вайны з усімі рэчамі, рукапісамі і багатай асабістай бібліятэкай класіка. Усё што засталося – пабіты кубачак, знойдзены на папялішчы дома пасля вайны і срэбраныя чаркі – падарунак Янкі Купалы і Уладзіславы Францаўны Якубу Коласу і яго жонцы Марыі Дзмітрыеўне на срэбранае вяселле. Апошнія захаваліся дзякуючы сябру сям’і Адаму Брыжу, які вывез сейф з дома Якуба Коласа, закапаў яго, а пасля вайны перадаў паэту. Ні дакументы, ні рукапісы не захаваліся, толькі чаркі, якія сплюшчыліся ад пажару, і абгарэлы гадзіннічак, які некалі Колас падарыў сваёй жонцы. Зрабіць добрае фота паэта, які не вельмі любіў фатаграфавацца, часцей за ўсіх атрымлівалася ў яго малодшага сына Міхася Міцкевіча.
 На часовай экспазіцыі «50 імгненняў: фоталетапіс жыцця Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа» таксама можна ўбачыць Якуба Коласа і ў нефармальным выглядзе – падчас працы на сядзібе ў Мінску.
 Падчас выстаўкі дзеці не толькі пазнаёміліся з фотаздымкі, а яшчэ змаглi паспрабаваць сябе ў ролі пiсьменнiка, а таксама складалi пазлы i слухалi песнi на словы паэта.
Для вычняў выстава была вельмі карыснай яшчэ і таму, што зараз па праграме беларускай літаратуры яны вывучаюць паэму Якуба Коласа "Новая зямля".

Разделы сайта