Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2023

Міжнародны дзень роднай мовы

 Больш як два дзесяцігоддзі таму назад ЮНЕСКА абвясціла 21 лютага Міжнародным днём роднай мовы. З году ў год яго адзначаюць ва ўсім свеце, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак і захаваць нацыянальную разнастайнасць. Беларусы таксама берагуць атрыманы ад прадзедаў каштоўны скарб – сваю прыгожую і непаўторную, мілагучную і самабытную мову. Каб вучні лепш усвядомілі неабходнасць клапаціцца пра яе, у школе былi арганізаваны тэматычныя мерапрыемствы.
 Вучанiца 9"А" класа Чарнавец Карына аформiла плакат да Мiжнароднага дня роднай мовы. Адзiнаццацiкласнiкi правялi тэматычныя iнфармацыйныя хвiлiнкi. На ўроках былі напісаны дыктанты, прысвечаныя Мiжнароднаму дню роднай мовы. Таксама па школе размяшчалiся iнфармацыйныя паштоўкі. Усе, хто жадаў, маглі папоўніць прыемнымі беларускімі словамі і цікавымі малюнкамі інтэрактыўны плакат. Для вучняў 5-6 класаў прайшоў "Турнір знаўцаў роднай мовы".
 Прыемна было глядзець на радасныя твары дзяцей і чуць з іх вуснаў мілагучную родную мову.

Разделы сайта