Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

28.12.2022

ЭКСКУРСІЯ Ў ДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

[29.12.2022 11:40] Ольга Врублевская: ЭКСКУРСІЯ Ў ДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

27 снежня 2022 года дзевяцікласнікі нашай школы наведалі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. Гэта адзін з буйнейшых літаратурных музеяў нашай краіны і адзіны літаратурны музей, які займаецца дакументаваннем літаратурнага працэсу на Беларусі ў шырокім гістарычным кантэксце: ад часоў узнікнення пісьменства да сённяшніх дзён.
Мы даведаліся, што музей быў заснаваны 6 лістапада 1987 года па загадзе Міністэрства культуры БССР. Фонды Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры уяўляюць сабой унікальны збор музейных прадметаў, звязаных з гісторыяй беларускай літаратуры, і налічваюць звыш 108 тысяч адзінак захоўвання. У яго складзе рарытэтныя выданні старадрукаваных помнікаў XVII – XVIII стст., рукапісы, дакументы, фатаграфіі і асабістыя рэчы беларускіх пісьменнікаў ХІХ – ХХ стагоддзяў, кнігі з аўтографамі, рэдкія адзінкі іканаграфіі і ілюстрацыі вядомых мастакоў Беларусі да твораў беларускай літаратуры.
Падчас наведвання музея нас пазнаёмілі з часовай літаратурна-дакументальнай экспазіцыяй “Таямніцы дзеда Кандрата”, прысвечанай 100-годдзю пачатку творчай дзейнасці народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы.
Мы даведаліся, што дэвізам усяго яго жыцця былі словы, якія цяпер выбіты на яго надмагіллі: «Мною валодала жаданне ўмяшацца ў жыццё і сёе-тое ў ім паправіць».
Прадметны шэраг экспазіцыі прадстаўлены матэрыяламі з фондаў музея (рукапісы, фотаздымкі розных гадоў, дакументы, сувеніры, асабістыя рэчы, кнігі). Дапаўняюць выставу матэрыялы з сямейнага архіва пісьменніка, якія ніколі раней не экспанаваліся. Экскурсавод пазнаёміў нас з асноўнымі этапамі жыццёвага і творчага шляху Кандрата Кандратавіча, праявамі і таямніцамі яго шматграннага таленту.
Экскурсія нам вельмі спадабалася, таму вярталіся дадому усе з добрым настроем.


 Міцкевіч Ганна

Разделы сайта