Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

30.04.2022

Экскурсія ў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы

 29 красавіка вучні нашай школы наведалі Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.
Экскурсавод пазнаёміў нас з васьмю экспазіцыйнымі заламі. Мы ўбачалі рукапісы Янкі Купалы, выданні яго твораў розных гадоў, асабістыя рэчы паэта, шматлікія фотаздымкі, творы жывапісу, якія распавядаюць пра жыццё і творчасць народнага паэта Беларусі. Мемарыяльныя куткі, інтэр’еры рабочага кабінета, гасцёўні, што створаны па ўспамінах і архіўных матэрыялах, пазнаёмілі нас з Вільняй, Санкт-Пецярбургам, Масквой, перадваенным Мінскам. У наведвальнікаў музея ёсць магчымасць знаёміцца з дадатковай інфармацыяй з дапамогай тач-скрын экрана.
Усе экспанаты цікава аформлены, размешчаны ў лагічным парадку. Вельмі спадабаліся інтэрактыўныя экспазіцыі музея. Асаблівае ўражанне вучні атрымалі ад галаграмы Янкі Купалы. Цікава было паслухаць сапраўдны голас пісьменніка.
 У музеі ёсць зона, дзе прапануюць адчуць сябе сапраўдным парашутыстам. Гэта інтэрактыўная зона "Хлопчык і лётчык".
 Мы даведаліся, што першым збіральнікам музейных рэліквій з’явілася жонка Янкі Купалы Уладзіслава Францаўна Луцэвіч, стваральнік і першы дырэктар музея . Ёй належыць вялікая заслуга ў пошуках, набыцці, захаванні рукапісаў, першадрукаў твораў, асабістых рэчаў пісьменніка і яго паплечнікаў. Уладзіслава Францаўна Луцэвіч збірала ўспаміны, заказвала жывапісныя палотны, графічныя лісты, скульптуры сучаснікам Янкі Купалы. Гэтыя матэрыялы і паклалі пачатак калекцый музея. Колькасць музейных прадметаў на сённяшні дзень складае каля сарака тысяч адзінак.
 Экскурсія нам вельмі спадабалася.

Разделы сайта