Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

04.02.2022

Трапяткая і сіняя, як васілёк, і гарачая, як прамень

 “Трапяткая і сіняя, як васілёк, і гарачая, як прамень”, — так назваў родную мову таленавіты пісьменнік Уладзімір Караткевіч.
 Роднае слова з’яўляеццца люстэркам культуры народа, захаваннем яго традыцый, звычаяў, духоўных скарбаў. Менавіта таму родную мову трэба аберагаць, трэба не саромецца яе.
Мова — гэта душа народа.
 На вялікі жаль, мы рэдка задумваемся пра свае карані. А, магчыма, каб задумваліся, былі б болей памятлівымі, болей абачнымі і адказнымі, з большай цеплынёй ставіліся да людзей, што пакінулі нам вялікую спадчыну — нашу мову.
 У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры сёння ў нашай школе прайла акцыя "Маё любімае слова па-беларуску", у якой прынялі ўдзел вучні 5-11 класаў. Дзеці з задавальненнем узгадвалі самыя разнастайныя словы на беларускй мове, а потым размяшчалі іх на плакаце.
Назіраючы за тым, з якім запалам вучні ўдзельнічалі ў гэтай акцыі, хочацца верыць, што наша родная мова заўседы застанецца любiмай, паважанай i ўвогуле, самай лепшай.

Разделы сайта