Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

31.01.2022

Пачаўся тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Сто гадоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет зусім не вузкі.
Ды калі ты не бязродны сын,
Гавары са мной па-беларуску.

 Пад такім дэвізам пачаўся сёння тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе. Напачатку былі аформлены інфармацыйны стэнд да 140-годдзя з дня нараджэння Купалы і Коласа і выстава кніг пісьменнікаў-юбіляраў 2022 года, а таксама вучнямі 11 класа падрыхтавана прэзентацыя па жыцці і творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа. На перапынках дзеці ўдзельнічалі ў віктарыне “Жыццёвы і творчы шлях юбіляраў”. За правільныя адказы атрымлівалі салодкі пачастунак.

 Шмат цікавага і пазнавальнага адбылося ў гэты дзень. Вучням спадабалася віктарына і некаторыя прыходзілі паўдзельнічаць на ўсіх перапынках. Можна з упэўненасцю сказаць, што для кожнага знайшлося нешта сваё, тое, што ён запамятае надоўга з гэтага дня. Застаецца толькі падзякаваць усім, хто прымаў удзел і дапамагаў у арганізацыі мерапрыемства.

Разделы сайта