Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

20.12.2021

Віктарына-падарожжа "Зямля бацькоў - мая зямля"

 З мэтай прывіцця любові да роднага краю, гонару за сваю краіну, той маленькі куточак, дзе мы жывём, 18 снежня для вучняў 3 “Б” была праведзена віктарына-падарожжа "Зямля бацькоў - мая зямля".
 У час прыпынку на першай станцыі "Мая Радзіма - Беларусь" вучні пашырылі свае веды не толькі пра сваю краіну, але і праглядзелі відэафільм пра свой горад.
 На другім прыпынку "Ці ведаеце вы?"  вучні адказалі на пытанні аб паходжанні назваў сваёй мясцовасці, назвалі рэкі, якія працякаюць праз Беларусь, пашырылі веды пра вядомых асоб сваёй малой радзімы.
 На прыпынку "Памятныя мясціны" навучэнцы даведаліся аб сямі цудах Беларусі, якія прызнаны карыстальнікамі інтэрнету шляхам галасавання.
 На чацвёртым прыпынку турысты завіталі ў рэстаран. Назвы ўсіх сталовых прыбораў былі прапанаваны на беларускай мове, таму нашы ўдзельнікі аказалі дапамогу ў перакладзе слоў на рускую мову.
 Пабывалі вучні "У краме", дзе ім было прапанавана мужчынскае і жаночае адзенне.
Віктарына дала магчымасць паглыбіць веды аб родным краі. Вучні працавалі з захапленнем і атрымалі шмат добрых эмоцый.

Разделы сайта