Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

16.02.2021

Не да дошкі, а на сцэну

 Сённяшні ўрок беларускай літаратуры ў нас прайшоў незвычайна: мы паспрабавалі сябе ў ролі акцёраў. Яшчэ як толькі пачалі вывучаць твор Змітрака Бядулі “На Каляды к сыну”, настаўнік нас папярэдзіў, што мы будем рабіць інсцэніроўку паводле  апавядання. Гэта задача для нас аказалася нялёгкай, але Вольга Міхайлаўна Врублеўская нам дапамагла. Разам з ёй мы напісалі сцэнарый, самастойна прадумалі  касцюмы для герояў, грым  і рэквізіт. Загадзя падрыхтавалі малюнкі да твора, якія размясцілі на дошцы.

 Кожны з нас на гэтым уроку змог праявіць сваю фантазію, хоць побач з вымыслам заўсёды прысутнічае жыццёвая праўда. Вядома, што ў мастацкім творы раскрываюцца думкі і перажыванні аўтара і створаных ім герояў: ад захаплення, радасці, гордасці, спачування, пяшчоты да роспачы, болю, смутку, расчаравання, абурэння, крыўды, сораму. Усё гэта і мы змаглі перажыць на сённяшнім уроку. На мой погляд, такія заняткі дапамагаюць разнастаіць школьнае жыццё, зрабіць яго яркім, насычаным і запамінальным.

Разделы сайта