Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2020

Мiжнародны дзень роднай мовы

 21 лютага адзначаецца Мiжнародны дзень роднай мовы. Мова — душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Пакуль жыве мова — жыве народ, жыве памяць продкаў. Няма роднай мовы — няма народа, няма суцяшэння ў горы, няма слоў радасці. Ці доўга пражыве дрэва, калі ў яго абсякуць карані? Якім стане чалавек, калі ў яго забяруць родную мову? І сёння гонар і абавязак усіх нас — шанаваць родную мову!
 Не засталiся ўбаку ад святкавання Дня роднай мовы і вучнi нашай школы. Дзевяцiкласнiкi прынялi ўдзел у конкурсе творчых работ "Табе складаю сваю песню, прапрадзедаў святая мова!" Вучнi чыталi ўласныя творы на беларускай мове. Пераможцы былi ўзнагароджаны граматамi.

 Таксама вучні дзявятых класаў правялі акцыю "Размаўляй са мной па-беларуску", у якой з вялікім задавальненнем паўдзельнічалі вучні розных класаў і ўзростаў.

Разделы сайта