Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

08.10.2013

Дзень беларускай пісьменнасці

Гэты дзень адзначаўся і ў нашай школе. З гэтай нагоды настаўнікі беларускай мовы і літаратуры правялі шэраг мерапрыемстваў. Вольга Міхайлаўна Врублеўская ладзіла віктарыну «Чым багата Беларусь», Алена Іванаўна Ашэйчык прапанавала сваім вучням лінгвістычную гульню. Літаратурную гасцёўню «Вечная мелодыя жыцця» са сваімі выхаванцамі адчыніла Алена Пятроўна Шапялевіч. А васьмікласнікі разам з Валянцінай Міхайлаўнай Табалевіч накіраваліся ў завочнае падарожжа «Зямля пад белымі крыламі».  У шосты школьны день вучні 8-11 классаў наведалі літаратурна-музычную імпрэзу «Край мой – рай бульбяна-жытні», дзе пазнаёміліся з сялянскім побытам, культурай гатавання ежы беларусаў. Са сцэны прагучалі вершы многіх беларускіх пісьменнікаў, беларуская народная музыка.

Разделы сайта