Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

17.04.2019

Удзел у кросе ў гонар Алега Навіцкага

 Крос у гонар  нашага земляка касманаўта Алега Навіцкага праходзіць у нашым раёне штогод. Прыемна, што аматараў гэтага  мерапрыемства  становіцца ўсё больш.  У гэтым  годзе яго ладзілі на Чэрвеньскім гарадскім стадыёне.  У ім прынялі ўдзел вучні раённых і гарадскіх школ, навучэнцы ліцэя. Многія на стадыён прыйшлі  загадзя. Яны знаёміліся, рабілі пробныя забегі і дзяліліся сакрэтамі «правільнага бегу». Прыемна адзначыць, што вучняў нашай школы было вельмі шмат. Адны прыйшлі як удзельнікі, іншыя завіталі на мерапрыемства, каб падтрымаць сяброў. Але сумна не было нікому. 
 У кросе было прадугледжана 12 забегаў. Усіх спартсменаў размеркавалі па групах. Першымі беглі дзяўчынкі 2004- 2005 года нараджэння. У гэтай узроставай катэгорыі першае месца заняла Маргарыта Лазовік з 9 “Б” класса. 
 Самыя малодшыя дзяўчынкі 2006 года нараджэння і маладзейшыя спаборнічалі ў трэцім забегу. Прызавыя месцы, другое і трэцяе месцы адпаведна  прынеслі ў капілку каманды вучаніцы 5 “А” класа  Карына Чарнавец  і Лізавета Беразаўская. 
 Сярод дзяўчынак 2000-2001 гадоў нараджэння другое месца заняла Паліна Сламянец  з 11 “Б” класа. 
 Сярод падлеткаў 2002-2003 гадоў  нараджэння на дыстанцыі два кіламетры першым прыйшоў Максім Гранчык, вучань 9 “В” класа. Уладзіслаў Сушкевіч з 7 “А” класа быў лепшым ва ўзроставай катэгорыі 2006-2007 г.н. 
 Не засталіся без узнагарод і настаўнікі. Сярод  мужчын 1995-1999 г.н. першае месца заваяваў Аляксей Андрээвіч Марозаў, кіраўнік фізвыхавання, трэцяе месца — у Паўла Андрэевіча  Марозава, настаўніка фізічнай культуры і здароўя. 
 Усе пераможцы спаборніцтва атрымалі памятныя медалі.

Разделы сайта