Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

28.02.2019

Удзел у форуме «Дзень роднай мовы»

 Прадстауникi нашай школы ўзялi ўдзел у форуме «Дзень роднай мовы», якi прайшоў у Мінскай воблаcцi.  Актывісты БРСМ з усіх раёнаў Міншчыны сабраліся ў прынёманскім краі на форум «Дзень роднай мовы». Мерапрыемства прайшло ў рамках рэспубліканскага маладзёжнага праекта «Беларусь – крынiца натхнення». Форум, прысвечаны Году малой радзімы, скіраваны на патрыятычнае выхаванне моладзі праз вывучэнне спадчыны Беларускага народа.

 Старыя прысады ў Акінчыцах і Смольні лашчыць нясмелае сакавіцкае сонца. У маляўнічым кутку Панямоння вясна ўжо адчуваецца. Літаратурна-мемарыяльны комплекс Якуба Коласа на Стаўбцоўшчыне прымае чарговых наведвальнікаў. Паўсюль чуваць беларуская мова. У старшакласнікаў, якія ходзяць тут сцежкамі Песняра, уважліва слухаюць аповед экскурсавода, безумоўна, народзяцца новыя ідэі. Вясной, калі душа так прагне творчасці, міжволі рыфмуюцца і ўдалыя вершаваныя радкі… Маладзёжны форум складаўся з дзвюх асноўных частак: пленарнай і экскурсійнай. Арганізатары мерапрыемства – галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, Мінскі абласны камітэт ГА «БРСМ».

 У рамках абласнога мерапрыемства сярод яго шматлікіх удзельнікаў наладзілі дыктоўку. Тэкст – верш Уладзіміра Караткевіча «Беларуская песня» – агучыла перад аўдыторыяй дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Алена Анісім. Прыхільнікі паэзіі дастойна вытрымалі іспыт. На думку арганізатараў, маштабны рэспубліканскі праект «Беларусь – крынiца натхнення» актывізуе творчую, навукова-даследчую дзейнасць па вывучэнню нацыянальнай гісторыі і культуры.

Разделы сайта