Вучні 4-ай школы горада Чэрвеня таксама наведалі Мемарыяльны комплекс "Трасцянец", дзе паслухалі аб колькасці ахвяраў, пачулі і пра прыклад сапраўднага патрыятызму ў вобразе Яўгенія Клумава. У суботу нават прырода спачувала чалавецтву і плакала. Вядома, што і падпольшчыкаў Чэрвеня адпраўлялі ў гады вайны ў Трасцянец. Тады, пачуўшы Трасцянец, людзі разумелі, што гэта канец...
Але трэба адзначыць, што ўвесь жах не зрабіў нас злымі, не ўзрасціў пачуццё помсты.
Хвіліна маўчання, кветкі, задуменныя твары вучняў, а пасля Дарога памяці, могілкі на вуліцы Сяліцкага (Шабаны, Мінск), дзе знаходзіцца то яшчэ адна частка мемарыяльнага комплексу. Прырода прадэманстравала сэнс усяго існавання - надвор'е змянілася і засвяціла сонейка! Пасля цемры абавязкова будзе сонейка, як і апошнія 80 год святла.


