Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

08.04.25

Вучні наведалі калыску беларускай дзяржаўнасці, горад Полацк

 Дзень быў вельмі насычаны: пабачылі і завіталі ў былы будынак іезуіцкага калегіума (зараз корпус Полацкага дзяржаўнага універсітэта), дзе вучні задавалі пытанні механічнай галаве і слухалі гімн навучэнцаў установы; потым паўдзельнічалі ў Дні адкрытых дзвярэй у Полацкім кадзецкім корпусе, дзе пазнаёмілі з умовамі паступлення; наступным пунктам праграмы была Полацкая Сафія, краявіды Заходняй Дзвіны, Барысаў камень і іншыя цікавыя помнікі.

 Удзельнікі краязнаўчага гуртка "Ігуменазнаўства" яшчэ раз пераканаліся ў тым, што родны кут і веды аб ім - гэта не толькі горад ці вёска, дзе нарадзіўся, але і ўся краіна (а ў выпадку з гісторыя беларускай зямлі - і тэрыторыі сучасных суседніх краін). Ведаць і ганарыцца славутымі імёнамі Бацькаўшчыны - наш прамы абавязак! Іх натхняла прырода, гісторыя, а нас натхняюць яны!
Жадаем кожнаму жыхару навучыцца бачыць прыгожае побач, больш вандраваць і натхняцца на свае дасягненні!

Раздзелы сайта