Запрошаныя госці – воіны-інтэрнацыяналісты Юрый Антонавіч Смаленскі і Сяргей Мікалаевіч Юшко.
Фінальныя гульні адбыліся ў дзяржаўным аграрным каледжы.
Напачатку спаборніцтваў Юрый Антонавіч сказаў прывітальнае слова, зачытаў свой верш.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел 6 каманд: каманды Смілавіцкага дзяржаўнага каледжа, Смілавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа, сярэдняй школы №4 г. Чэрвеня, Новых Зелянкоў, зборная каманда г.п.Смілавічы і зборная каманда г.Чэрвеня. У сярэдняй школы №4 г. Чэрвеня–2 месца! Віншуем!


