Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

14.03.25

Навучэнцаў запрасілі на прафарыентацыйную сустрэчу з мастачкай Таццянай Грыневіч, якая нарадзілася ў горадзе Маладзечна, а зараз жыве ў Мінску

 З кожным днём колькасць гасцей сярэдняй школы №4 толькі расце - часам яны становяцца нават сябрамі школы.
Навучэнцаў запрасілі на прафарыентацыйную сустрэчу з мастачкай Таццянай Грыневіч, якая нарадзілася ў горадзе Маладзечна, а зараз жыве ў Мінску.
 Таццяна сустрэчу пачала з пытання: ці займаюцца дзеці творчасцю, ці малююць? У актавай зале паднялося шмат рук.
 Мастачка расказвала пра свае працы, асаблівасці творчай прафесіі, пра выставы і супрацоўніцтва з рознымі прадпрыемствамі па творчых праектах.
 Навучэнцы праслухалі прэзентацыю Таццяны, якая распавядала пра ўдзел у выставах у розных краінах (Турцыі, Францыі, Індыі), пра захапленне прафесіяй і прыгажосцю свету.
 Дзеці зацікаўлена слухалі, разглядалі мастацкія працы і задавалі шмат пытанняў.

Раздзелы сайта