Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Дзякуючы ёй можам пазнаёміцца з народнымі песнямі, казкамі, звычаямі. Дзякуючы ёй, мы ведаем гісторыю беларускага краю з легендаў і паданняў, навуковых кніг.
З мэтай фарміравання цікавасці і павагі да беларускай мовы 20 лютага ў 3 “В” класе прайшла інфармацыйная гадзіна “21 лютага – Дзень роднай мовы”. Навучэнцы пазнаёміліся з з цікавымі фактамі пра беларускую мову, адгадвалі загадкі, падбіралі рыфму, тлумачылі прыказкі, гулялі ў перакладчыкаў. Пасля заканчэння мерапрыемства рабяты згадзіліся з тым, што ведаць беларускую мову – гэта вельмі цікава і займальна, а таксама прыйшлі да высновы, што нашы продкі нямала зрабілі для таго, каб наша беларуская мова была прызнана роўнай сярод іншых моў свету. Таму мы павінны любіць, ведаць і шанаваць сваю мову і умець дасканальна валодаць ёю.
