"ЯК ТЫ ДОРАГА МНЕ, МАЯ РОДНАЯ МОВА!”– гэтыя словы сталі зваротным заклікам да ўсіх удзельнікаў мерапрыемстваў, спланаваных у рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе. Да гэтай падзеі рыхтаваліся як настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, так і вучні. Пачаўся тыдзень лінгвістычным конкурсам "Прыслоўе і здароўе" , праведзеным у 7 "В" класе. Мэтай мерапрыемства было: выхоўваць нацыянальную самасвядомасць, патрыятызм, высокія маральныя якасці вучняў, імкненне да здаровага ладу жыцця; развіваць творчае мысленне, пазнавальныя інтарэсы вучняў. Мерапрыемства прынесла карысць і асалоду для вучняў.

Падчас гульні "Поле цудаў: Гуляем– мову вывучаем", праведзенай у межах Тыдня роднай мовы, навучэнцы
5 "Б" і 5 "А" класаў узбагацілі свой кругагляд і свой слоўнікавы запас. Дзецям вельмі спадабалася адгадваць словы. Вырашылі, што ў хуткім часе згуляюць у гэтую гульню зноў.
