Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

25.02.23

Квэст «Беларуская скарбонка»

 Сёння ў нашай школе заканчваецца Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Для вучняў 8-10 класаў быў праведзены квэст «Беларуская скарбонка». У адпаведнасці з інфармацыяй  атрыманых маршрутных лістоў вучні ажыццявілі падарожжа па бязмежна прыгожай краіне беларускай мовы. Прыпынкі імправізаванага моўнага цягніка ажыццяўляліся на дзевяці станцыях. Усе з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах, адгадвалі загадкі, рэбусы, чыталі вершы, узнаўлялі фразеалагізмы. Вучні атрымалі сапраўдную асалоду ад атмасферы сяброўства і душэўнай цеплыні.

 Напрыканцы мерапрыемства пераможцам былі ўручаны граматы. Першае месца заняла каманда 10"А" класса, другое - каманда 8" В", а трэцяе - каманда 9" Б".

Раздзелы сайта