Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.02.22

Cвяткаванне Дня роднай мовы ў нашай школе

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. 
 Родная мова – гэта адначасова і культура, i спадчына народа,таму такі дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.
 Цікава і займальна прайшло святкаванне Дня роднай мовы ў нашай школе. Вучні прынялі ўдзел у акцыі "Размаўляй са мной па-беларуску", падрыхтавалі інфармацыйныя хвілінкі, а таксама паўдзельнічалі ў турніры "Смак беларускай мовы», мэта якога– прывiць любоў i цiкавасць да роднай мовы. Дзецi, падзялiўшыся на дзве каманды, разгадвалi крыжаванкі, адказвалi на пытаннi, спаборнiчалi. Было вельмi весела, займальна, пазнавальна. Панавала атмасфера дабразычлiвасцi i ўзаемадапамогi.
 Рабчынскі Аляксей, вучань 8 "Б" класа , на аснове фотаздымкаў , зробленых падчас інсцэніроўкі да твора Змітрака Бядулі " На Каляды к сыну" стварыў відэаролік "Чытайце па-беларуску".

Раздзелы сайта